Раевская Тамара Калыханка маме текст и слова песни

Раевская Тамара Калыханка маме текст и слова песни

Текст и слова песни Раевская Тамара-Калыханка маме

1. Быць разам выпадае нам так мала,
Забудзь трывогу вечную сваю.,
Прыляж мая натомленая мама,
Як некалі ты мне табе спяю.
Завеюць веі над вачыма карымі
Не дам упасці парушынцы я
Сустрэнься ў сне з сабой мая ласкавая
З вясной сваёюлюбая мая.

2. Хоць кропля з абяцанага нам маем
Збываюцца праз золкія гады
Прыляж мая даверлівая мама
Спяю табе як мне спявала ты
Задрэмлюць веі над вачыма карымі
Не дам упасці парушынцы я
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая
З вясной сваёю , любая мая.

3. Любоў нябёсы над табой трымае,
Любоўю зораць дні ў тваім акне.
Прыляж мая даверлівая мама
Спяю табе як ты спявала мне.
Задрэмлюць веі над вачыма карымі,
Не дам упасці парушынцы я,
Сустрэнься ў сне з сабой, мая ласкавая,
З вясной сваёю, любая мая.