Авторские Белорусские Пабойцеся бога текст и слова песни

Авторские Белорусские Пабойцеся бога текст и слова песни

Текст и слова песни Авторские Белорусские-Пабойцеся бога

Пабойцеся бога

1. Прачнуўся ў небе гром, і хвалі, нібы сходцы
А мы с табой плывём па возеры на лодцы
І востраў знік у міг, і берега не бачым
У цемры хваль глухіх, што мы с табою значым
Прыпеў:
Пабойцеся бога, вятрыстыя хвалі
Чаго ж расшумеліся вы і паўсталі
Спыніцеся, хвалі, прыціхніце, хвалі
Не звалі, не звалі мы вас

2. Мы значым што, ці не, каму якая справа
Ты зоркаю ва мне, а бездань злева, справа
Вушамі гром стрыжэ, грыміць яго іржанне
Ў нас веру зберажэ надзея і каханне
Прыпеў: (2 разы)